predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

12 июля 2013

Віцебская вобласць трапіла ў зону рызыкі па афрыканскай чуме свіней

Беларусь днямі прыпыніла экспарт свініны з Віцебскай вобласці. Раней такое рашэнне было прынята па Гродзеншчыне. Такім чынам, дзве з шасці абласцей рэспублікі трапілі ў зону рызыкі па АЧС. 4 ліпеня быў пацверджаны дыягназ на афрыканскую чуму свіней у філіяле “Лучоса” вёскі Копці Віцебскага раёна. Рашэннем Віцебскага раённага выканаўчага камітэта вызначаны эпізаатычны ачаг, небяспечны пункт (першая і другая пагражаючыя зоны ў радыусах адпаведна 10 і 100 кіламетраў). У другую пагражаючую зону трапілі тэрыторыі наступных раёнаў: Віцебскага, Аршанскага, Дубровенскага, Гарадоцкага, Ліёзненскага, Лепельскага, Сенненскага, Полацкага, Талачынскага,Чашніцкага, Ушацкага і Шумілінскага раёнаў. На аснове ўказанняў Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду паведамляецца, што перавозка свіней і прадуктаў свінагадоўлі ўнутры раёна дапускаецца па ўзгадненні з галоўным дзяржаўным ветэрынарным інспектарам раёна; перавозка паміж раёнамі ў межах вобласці — па ўзгадненні з галоўным ветэрынарным інспектарам вобласці; перавозка паміж абласцямі — па ўзгадненні з галоўным дзяржаўным ветэрынарным інспектарам Рэспублікі Беларусь. Мяса і мясная прадукцыя, у адносінах якіх уладальнік не можа дакументальна пацвердзіць іх паходжанне на працягу 72 гадзін, належыць утылізацыі або знішчэнню без правядзення дадатковай экспертызы. Трэба нагадаць, што клінічныя прыкметы захворвання афрыканскай чумой свіней праяўляюцца на 2—6 дзень пасля заражэння. Пры маланкавым працяканні хваробы жывёла гіне без якіх-небудзь прыкмет. Пры вострым працяканні хваробы ў жывёлы павышаецца тэмпература да 40,5—42,0 градусаў, адзначаецца адышка, кашаль, з’яўляюцца прыступы рвоты, парэзы і параліч задніх канечнасцяў. Пры заражэнні афрыканскай чумой свіней забіваюць бяскроўным спосабам — шляхам усыплення, а трупы знішчаюць. Для таго, каб захаваць здароўе жывёле і пазбегнуць магчымасці заносу і распаўсюджвання віруса чумы на ўласных падворках неабходна: утрымліваць пагалоўе ў закрытых памяшканнях, не дапускаць іх свабоднага выгулу; апрацоўваць свіней і памяшканне, дзе яны ўтрымліваюцца, ад крывасмоктавых насякомых, пастаянна весці барацьбу з грызунамі; без прамаруджвання паведамляць аб усіх выпадках захворвання свіней спецыялістам ветэрынарнай службы; пры выяўленні трупаў дзікіх свіней неабходна тэрмінова паведамляць мясцовым распарадчым і выканаўчым органам або работнікам ветэрынарнай службы. Трэба сказаць, што на нашым, адзіным у раёне, свінакомплексе “Гарадзец” пры ўездзе ўстаноўлены закрыты шлагбаум. На пасту — работнікі ветслужбы і супрацоўнікі міліцыі. На тэрыторыі свінакомплексу ўзмоцнены меры бяспекі. Дзейнічае прапускны рэжым, устаноўлены дызбар’еры, санпрапускнік. Арганізавана харчаванне жывёлаводаў , каб ніхто не хадзіў на абед дадому. Работнікі комплексу не ўтрымліваюць на падворках свіней, за што атрымаюць кампенсацыю, па жаданні, мясам.

Кацярына СОСНА.