Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 мая 2016
15 мая ва ўсім свеце адзначаецца адно з самых светлых і цёплых вясновых святаў – Міжнародны дзень сям'і, заснаваны ў 1993 годзе па рашэнню дзяржаўнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
15 мая ва ўсім свеце адзначаецца адно з самых светлых і цёплых вясновых святаў – Міжнародны дзень сям'і, заснаваны ў 1993 годзе па рашэнню дзяржаўнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Як сцвярджае старажытная народная мудрасць: "Дзяржава – гэта вялікая сям'я, а сям'я – гэта маленькая дзяржава і трымаецца яна на каханні". 6 гадоў назад з Расійскай Федэрацыі ў наш раён пераехала сям'я Алега Яўгенавіча і Ліліі Іванаўны Абрамачкіных, у якой зараз выхоўваюцца 6 дзетак школьнага ўзросту. Вялікая і дружная сям'я пражывае ў вёсцы Альхоўцы ў прыватным доме. А шматдзетная маці Лілія Іванаўна Абрамачкіна за дастойнае выхаванне дзяцей у гэтым годзе была ўзнагароджана ордэнам Маці. У час урачыстасці, прысвечанай Дню Перамогі, узнагароду жанчыне ўручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч.
Старэйшая дачка Анна ў гэтым годзе заканчвае школу, наперадзе паступленне ў ВНУ. Сур'ёзная і мэтанакіраваная дзяўчынка вырашыла паспрабаваць свае сілы ў юрыспрудэнцыі. Яе малодшы брат пятнаццацігадовы Данііл захапляецца маляваннем і ў наступным годзе заканчвае мастацкае аддзяленне школы мастацтваў. 14-гадовая Дар'я сёлета атрымае дыплом аб заканчэнні музычнай школы, яна выдатна спявае і іграе на фартэпіяна. Усе падставы для таго, каб займацца музыкай, ёсць і ў 9-гадовай Яны, з наступнага года дзяўчынка таксама будзе вучыцца ў школе мастацтваў. А вось Станіслаў, якому зараз 11 год, усур'ёз захапляецца спортам і перамагае ў многіх школьных спаборніцтвах. 7-гадовая дзяўчынка Эсфір – самая малодшая ў сям'і, у гэтым годзе заканчвае першы клас і з задавальненнем наведвае цыркавы гурток у нашым гарадскім пасёлку. Хоць дзеці і вельмі розныя, усе яны адказныя, працавітыя і мэтанакіраваныя. Дзяўчынкі дапамагаюць маці па гаспадарцы, даглядаюць агарод, выконваюць многія хатнія справы. Хлопчыкі – першыя памочнікі для свайго таты Алега Яўгенавіча, які працуе ў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы і адначасова з'яўляецца пастырам царквы "Слова жыцця" хрысціян веры евангельскай. Алег Яўгенавіч – адзін з удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане.
— У нас ніхто не курыць, не ўжывае алкаголю, дзеці выхоўваюцца ў спакойнай атмасферы, без крыкаў і лаянкі, - адзначае Лілія Іванаўна Абрамачкіна.- Значнае месца ў нашай сям'і займаюць хрысціянскія каштоўнасці і вера ў Бога. Лічу, што толькі з Богам у сэрцы, дзеці вырастаюць дастойнымі людзьмі, яны не будуць ніколі ілгаць, красці, здраджваць. А бацькі сваімі адносінамі, безумоўна, павінны паказваць прыклад гарманічнай сям'і, бо ў ёй галоўнае – каханне, узаемападтрымка, адзінства, давер, цярпенне і ўменне дараваць. Мая вялікая сям'я – мая галоўная апора ў жыцці і маё ні з чым не параўнальнае шчасце.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ