predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Вялікі ўраджай яблык сабралі сёлета ў сікораўскім садзе ў Алашках

28 октября 2020

Вялікі ўраджай яблык сабралі сёлета ў сікораўскім садзе ў Алашках

Сёлетні год выдаўся ўраджайным на садавіну, дзікарослыя ягады.

Сёлетні год выдаўся ўраджайным на садавіну, дзікарослыя ягады. Паўсюдна ў населеных пунктах яблыні і грушы гнуліся ад налітых сокам пладоў. Людзі змаглі нарыхтаваць вітамінную садавіну на зіму, некаторыя часткова здавалі ябыкі дзяржаве.

На старонках нашай газеты мы паведамлялі, што калектывы Іёдскай ДС—СШ і Станіславоўскай базавай школы занялі прызавыя месцы ў абласным конкурсе па нарыхтоўцы яблыкаў і здачы іх на мясцовы кансервавы агародніна-сушыльны завод.

Добрым ураджаем садавіны парадаваў і пладовы сад на тэрыторыі мемарыяльнага музея Івана Сікоры ў Алашках. Нават нягледзячы на тое, што палова сада была пасаджана яшчэ самім садаводам-аматарам у 1950-х гадах. Шмат пладоў было і на ўчастках, пасаджаных 20 гадоў назад.

Супрацоўнікі музея часткова рэалізавалі яблыкі ранніх сартоў, а больш познія знялі з галін і размясцілі ў скрыначках на зімоўку. Смачнымі пладамі яны заўсёды частуюць наведвальнікаў музея падчас экскурсіі. Асабліва з ахвотай ласуюцца вучні, бо ў гэтых яблыках шмат карысных рэчываў для здароўя чалавека.

Сяргей РАЙЧОНАК.