Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31 января 2022
У канцы студзеня вучні 10 класа СШ № 2 (група з 14 юнакоў і дзяўчат) разам з настаўніцай біялогіі Аксанай Паўлаўнай Пачэпка на практыцы замацавалі тэарэтычныя веды па факультатыве “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Яны наведалі раённую ветэрынарную станцыю, дзе начальнік установы Валерый Паўлавіч Кулік расказаў пра спецыфіку дзейнасці райветстанцыі, яе супрацоўнікаў, асноўныя накірункі работы. Затым вучні больш падрабязна азнаёміліся з формамі і метадамі работы галоўнай ветэрынарнай установы раёна. Яны пабывалі ў падраздзяленнях хіміка-таксікалагічным і радыяцыйнага кантролю, наведалі дыягнастычную лабараторыю, дзе праводзяцца біяхімічныя аналізы крыві, корму для сельгаспадарчых жывёл, вызначаецца радыяцыйны фон паветра і іншае.

Потым вучні трапілі ў раённую інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, дзе начальнік установы Валянціна Канстанцінаўна Кузьмянкова падрабязна расказала пра спецыфіку работы ўстановы.
У канцы экскурсіі юнакі і дзяўчаты наведалі адзін з самых буйных малочнатаварных комплексаў раёна — МТФ “Пашкі”. Азнаёмілі старшакласнікаў з працай жывёлагадоўчага аб’екта намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Юрый Георгіевіч Лабуць і загадчык МТФ Іна Уладаўна Магалінская.
Старшакласнікі, якія на ўласныя вочы азнаёміліся з працэсам работы на сучаснай МТФ, сур’ёзна задумаліся над выбарам будучай прафесіі. Магчыма, некаторыя выберуць у будучым працу ў сельскагаспадарчай галіне, а менавіта ў жывёлагадоўлі.
Сяргей РАЙЧОНАК.