predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Вучні і настаўнікі Шаркаўшчынскай СШ №2 далучыліся да экалагічнай акцыі “Зробім!”

2 октября 2017

Вучні і настаўнікі Шаркаўшчынскай СШ №2 далучыліся да экалагічнай акцыі “Зробім!”

30 верасня беларусы, як і валанцёры з многіх іншых краін свету, выйшлі на ўборку ў межах акцыі “Зробім!”

30 верасня беларусы, як і валанцёры з многіх іншых краін свету, выйшлі на ўборку ў межах акцыі “Зробім!”. Названая акцыя — гэта беларуская частка сусветнай кампаніі, якая сёння аб’ядноўвае мільёны людзей, што імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця і забяспечыць устойлівую чысціню на нашай планеце. Акцыя “Зробім” – дабраахвотная, яна не мае адзінага каардынатара, гэта значыць, што кожны можа арганізаваць свой суботнік разам з сям’ёй, сябрамі ці калегамі, або далучыцца да тых, хто ўжо праводзіць уборку.

У нашым гарадскім пасёлку самыя актыўныя ўдзельнікі сусветнага экалагічнага руху – вучні і настаўнікі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2.

На працягу апошніх трох гадоў юныя эколагі з гэтай навучальнай установы не проста ачышчаюць забруджаныя тэрыторыі ад смецця, але і нагадваюць шаркаўчанам аб тым, што чалавек нясе адказнасць за прыроду, якая яго акружае. Шмат карысных спраў дзеці паспелі зрабіць і ў гэтым годзе. А ў апошнія дні верасня яны ачысцілі ад смецця і навялі парадак на тэрыторыі сквера ля плошчы 1 мая ў нашым гарадскім пасёлку, усклалі кветкі да памятнага знака Герою Савецкага Саюза Раману Сцяпанавічу Кудрыну. Ініцыятарамі правядзення  акцыі “Зробім” ў Шаркаўшчынскай СШ № 2 выступілі настаўніца біялогіі Аксана Паўлаўна Пачэпка і настаўніца працоўнага навучання Таццяна Генадзьеўна Гернат.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ