Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 мая 2014
З мэтай выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны 28 мая ў нашым раёне прайшла выязная калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення Ларысы Аленскай.
З мэтай выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны 28 мая ў нашым раёне прайшла выязная калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення Ларысы Аленскай.
У пачатку пленарнага пасяджэння, якое праходзіла ў раённым Доме культуры, пра сацыяльна-эканамічны стан Шаркаўшчынскага раёна прысутным паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. Затым з дакладам па асноўнаму пытанню выступіў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Падгурскі. Аб тым, якія прымаюцца меры па захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў Шаркаўшчынскім раёне расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і пасправах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч. У павестцы пасяджэння таксама разглядаліся пытанні арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў 2014 годзе і аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры вобласці.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Гнуценка ўзнагародзіў пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах за 2013 год. Прыемна, што калектыў нашай раённай бальніцы ў гэтым конкурсе ў намінацыі “Ахова здароўя і аздараўленне” заняў першае месца.
У другой частцы калегіі яе ўдзельнікі змаглі наведаць аб’екты, якія занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Змястоўным быў аповед айца Віктара Валашчука пра праваслаўны храм іконы “Усіх Смуткуючых Радасць” у раённым цэнтры. У аграгарадку Германавічы ў прысутных была магчымасць палюбавацца хараством і веліччу Дабравешчанскага касцёлу 1787 г., карцінамі беларускіх мастакоў у прыватным літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка і творамі даўніны з экспазіцыі музея культуры і быту. Творчая сям’я Сяргея і Анны Рымдзёнкаў у мясцовым Доме ганчара расказала аб адраджэнні і зберажэнні ганчарнага і ткацкага мастацтва ў Шаркаўшчынскім раёне. У аграгарадку Лужкі ўдзельнікі калегіі наведалі Міхайлаўскі касцёл 1744 г., змаглі пагутарыць з ксяндзом Міхаілам і даведацца пра слаўную гісторыю гэтага мястэчка ад жыхаркі Лужкоў Ларысы Мядзелец.
Сяргей РАЙЧОНАК