predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Выязны семінар райсельгасхарчу

3 июня 2016

Выязны семінар райсельгасхарчу

2 чэрвеня на базе ААТ “Агратэхсэрвіс” прайшоў выязны семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах.

2 чэрвеня на базе ААТ “Агратэхсэрвіс” прайшоў выязны семінар райсельгасхарчу па пытаннях правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах. На яго былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя аграномы і галоўныя заатэхнікі гаспадарак раёна. Спачатку ўдзельнікі семінара азнаёміліся з ходам работ па нарыхтоўцы кармоў на 39-гектарным полі за вёскай Гуркі. Пра планы корманарыхтоўкі ў гаспадарцы расказаў дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс” Міхаіл Барысавіч Кавалёнак. Начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Міхайлавіч Ламака акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што на кожнай ферме ў абавязковым парадку з траў першага ўкосу павінна быць нарыхтавана і закладзена ў сянажныя ямы прыкладна па адной тысячы тон якаснага корму для дойнага статку. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Ірына Генадзьеўна Міхалёнак паведаміла, што па раёне трэба скасіць травы першага ўкосу на плошчы 12.700 га ў тэрмін да 15 чэрвеня. Начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Валянціна Канстанцінаўна Кузьмянкова рэкамендавала кіраўнікам гаспадарак ні ў якім разе не рэалізоўваць насенне траў, яравых і азімых культур, якое засталося ў сельгаспрадпрыемствах з мінулага года. Прычына заключаецца ў тым, што засушлівыя канец вясны і пачатак лета пагражаюць недаборам ураджаю. Пра нормы расходу паліва, арганізацыю працы механізаваных звёнаў, расцэнках і прэміраванні работнікаў пры правядзенні корманарыхтоўкі падрабязна паведаміла начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарчу Алена Міхайлаўна Ціхановіч. На прыкладзе кормаўборачнага комплексу КВК-800 дырэктар Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу Іван Іосіфавіч Ставіцкі расказаў пра рэгуліроўку асноўных вузлоў і механізмаў дадзенага агрэгата.

Пасля ўдзельнікі семінара пераехалі на МТФ Ручай. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Юрый Георгіевіч Лабуць і выконваючая абавязкі начальніка райветстанцыі Рамуальда Эдуардаўна Вайцяховіч дэтальна растлумачылі паслядоўнасць тэхналагічнага працэсу закладкі сянажных ям. Падвёў вынікі выязнога семінара старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Кіраўніцтву і галоўным спецыялістам райсельгасхарчу, а таксама сельгаспрадпрыемстваў ён даручыў строга выконваць даведзеныя камітэтам аблсельгасхарчу патрабаванні пры правядзенні корманарыхтоўкі. Ён таксама запатрабаваў стварыць у кожнай гаспадарцы адпаведныя камісіі, якія штодзённа будуць сачыць за якасцю нарыхтоўкі кармоў і аховай працы.

Сяргей РАЙЧОНАК