Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
11 июля 2016
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за чэрвень.
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за чэрвень.
Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ Валожанкі (загадчык — Вячаслаў Машнюк). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 114 працэнтаў, сярэдні надой на карову — 642 кілаграмы, колькасць рэалізаванага малака класам "экстра" — 80 працэнтаў. Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ніны Лубянцовай з фермы Валожанкі ААТ "Даватарскі", якая ў сярэднім надаіла на адну карову 649 кілаграмаў малака. Другое месца ў Святланы Аляксеевай з фермы Ручай ААТ "Агратэхсэрвіс", якая ў сярэднім надаіла на адну карову 474 кілаграмы малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення кароў лепшай прызнана Таццяна Савуць з МТФ Валожанкі ААТ "Даватарскі", якая ў сярэднім надаіла на адну карову 605 кілаграмаў малака. На другім месцы Алена Смерцева з МТФ Шыці ААТ "Буеўшчына" з паказчыкам 466 кілаграмаў малака.