predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

24 марта 2015

Выніковы сход работнікаў камунальнай гаспадаркі

Сваё прафесійнае свята работнікі камунальнай службы раёна адзначылі 22 сакавіка. А напярэдадні, 20 сакавіка, у актавай зале адміністрацыйнага будынка УКП ЖКГ прайшоў выніковы сход работнікаў камунальнай гаспадаркі за 2014 год.

Сваё прафесійнае свята работнікі камунальнай службы раёна адзначылі 22 сакавіка. А напярэдадні, 20 сакавіка, у актавай зале адміністрацыйнага будынка УКП ЖКГ прайшоў выніковы сход работнікаў камунальнай гаспадаркі за 2014 год. З асноўным дакладам выступіў дырэктар УКП ЖКГ В. Ф. Бука, які паведаміў аб зробленай рабоце за мінулы год, акрэсліў планы і задачы на 2015 год. Дзейнасць камунальнай гаспадаркі шматгаліновая. Гэта не толькі абслугоўванне жылога фонду, цепла- і водазабеспячэнне. Камунгас займаецца яшчэ і добраўпарадкаваннем вуліц гарадскога пасёлка, вырабам агароджаў, вырошчваннем расады кветак, аказаннем рытуальных паслуг і г. д. У рабоце выніковага сходу прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч. Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што жыллёва-камунальная гаспадарка цесна звязана са стварэннем камфортных умоў пражывання насельніцтва, забеспячэннем жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў. Дабрабыт жыхароў у многім залежыць ад устойлівасці і надзейнасці дадзенай сферы, ад адказнасці людзей, якія тут працуюць. Кіраўнік раёна ўручыў лепшым работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Падзякі старшыні райвыканкама. Шэраг працаўнікоў па выніках работы за мінулы год адзначаны Ганаровымі граматамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі. 

Сяргей РАЙЧОНАК.