predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Выстава Аляксандра Шыёнка “З вясною ў душы”

9 июня 2016

Выстава Аляксандра Шыёнка “З вясною ў душы”

Выстава карцін Аляксандра Шыёнка “З вясною ў душы”адкрылася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Выстава карцін Аляксандра Шыёнка “З вясною ў душы”адкрылася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. На мерапрыемства да мастака прыйшлі яго даўнія сябры. Прысутнічаў там і аднакурснік Аляксандра — Віктар Крук. Пабывала на адкрыцці выставы і мастачка з Латвіі Надзея Ізянёва. Жанчына, чые карані па бацькавай лініі з нашага раёна, у свой час таксама закончыла мастацка-графічны факультэт былога Віцебскага педінстытута. Шмат год жыве і працуе ў Юрмале, дзе ўзначальвае мастацкую школу. Як высветлілася, у Надзеі, Аляксандра і Віктара былі адны і тыя ж настаўнікі ў ВНУ — Іван Сталяроў, Альберт Някрасаў, Фелікс Гумен, Леанід Дзягілеў. Таму і тэм для сумеснай гаворкі хапала. Надзея высока ацаніла карціны мастака, засяродзіўшы ўвагу прысутных на тым, што аўтар у сваіх работах імкнецца да каларыстычнага спалучэння фарбаў у вымалёўцы самых дробных дэталяў.

Аляксандр акрамя выдатнага валодання мастацкім пэндзалем, яшчэ і добра грае на баяне. У час адкрыцця выставы ён выканаў некалькі класічных твораў айчынных кампазітараў і італьянскіх аўтараў пад гучныя апладысменты гледачоў.

Сяргей РАЙЧОНАК