predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Выстава “Вясёлка на палітры”

21 декабря 2015

Выстава “Вясёлка на палітры”

17 снежня ў раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава работ дзіцячай творчасці “Вясёлка на палітры”. Свае малюнкі ў гэты дзень прадставілі юныя наведвальнікі дзіцячай школы мастацтваў, якія пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў яшчэ толькі адкрываюць для сябе непаўторны свет жывапісу.

17 снежня ў раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава работ дзіцячай творчасці “Вясёлка на палітры”. Свае малюнкі ў гэты дзень прадставілі юныя наведвальнікі дзіцячай школы мастацтваў, якія пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў яшчэ толькі адкрываюць для сябе непаўторны свет жывапісу. Самай маленькай мастачцы Яне Аблажэвіч споўнілася толькі 7 год. А сама выстава атрымалася вельмі цікавай і разнапланавай. На яе адкрыцці прысутнічала шмат дзяцей і моладзі, іх бацькі і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта. З найлепшымі пажаданнямі да дзяцей і іх бацькоў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Віктар Фёдаравіч Крук павіншаваў юных мастакоў з адкрыццём выставы, у якую увайшлі лепшыя работы таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, і адзначыў, што ўсе гэтыя малюнкі вартыя таго, каб іх убачылі шаркаўчане. А для саміх дзяцей адкрыццё такой выставы – гэта стымул для самаўдасканальвання і далейшага развіцця. Асаблівай увагі гледачоў заслугоўваюць работы самых маленькіх аўтараў, навучэнцаў першага курса, якія толькі ў верасні пачалі свае заняткі ў школе мастацтваў і дасягнулі за гэты кароткі прамежак часу выдатных рэзультатаў. Словы ўдзячнасці ў адрас выкладчыкаў прагучалі і ад многіх бацькоў, якія прысутнічалі на свяце. Выстава дзіцячай творчасці “Вясёлка на палітры” працягнецца да канца снежня. Пазнаёміцца з работамі маленькіх шаркаўшчынскіх мастакоў можна ў раённым Цэнтры рамёстваў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ