Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 февраля 2016
У раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава традыцыйных рамёстваў “З крыніц жыватворных”. На ёй былі прадстаўлены работы лепшых майстроў нашага рэгіёну : супрацоўнікаў раённага Цэнтра рамёстваў і Дома ганчара, а таксама вырабы аднаго з пераможцаў раённага этапа конкурсу “Новыя імёны Беларусі” Мікалая Грышчанкі.
У раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава традыцыйных рамёстваў “З крыніц жыватворных”. На ёй былі прадстаўлены работы лепшых майстроў нашага рэгіёну : супрацоўнікаў раённага Цэнтра рамёстваў і Дома ганчара, а таксама вырабы аднаго з пераможцаў раённага этапа конкурсу “Новыя імёны Беларусі” Мікалая Грышчанкі. Майстры новага пакалення з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі разнастайных выстаў, фестываляў, конкурсаў і кірмашоў, праводзяць заняткі і майстар-класы для моладзі. Супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў і Дома Ганчара ў мінулым годзе ў чарговы раз прадставілі свае вырабы ў Горадзе майстроў на фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску. На адкрыцці выставы Вікторыя Казіміраўна Дубоўская прадэманстравала работы нашых шаркаўшчынскіх майстроў – Ірыны Грунінай, Алы Нікіфараўны Леднік, Святланы Заіка, Яўгена Ананіча, Ганны і Сяргея Рымдзёнкаў,а таксама маладога мастака Аляксея Краўчанкі, які спрабуе працаваць у стылі Язэпа Драздовіча і стварае прыгожыя дываны на палатне на чорным фоне. У кожнай рэчы, прадстаўленай гледачам, свая ўнікальная гісторыя, а кожны прадмет, які можна было ўбачыць на выставе, захоўвае цяпло рук свайго аўтара. Напэўна таму, работы шаркаўшчынскіх майстроў заўсёды прывабліваюць гасцей нашага краю, а самі аўтары дастойна прадстаўляюць Шаркаўшчынскі раён на абласных і рэспубліканскіх выставах.
З паспяховым адкрыццём справаздачнай выставы усіх яе ўдзельнікаў павіншавалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі, а таксама выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Віктар Фёдаравіч Крук. Завяршылася свята традыцыйных рамёстваў гумарыстычным тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным супрацоўнікамі Цэнтра рамёстваў і Дома ганчара.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ