Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 ноября 2012
У г. Харкаве (Украіна) 6—7 кастрычніка прайшоў міжнародны турнір класа «А» па таэквандо.
2 лістапада, Шаркаўшчына /Уласн.інф./. У г. Харкаве (Украіна) 6—7 кастрычніка прайшоў міжнародны турнір класа «А» па таэквандо. У Еўропе на працягу года турніраў такога класа праводзіцца ўсяго восем: у Англіі, Германіі, Галандыі, Бельгіі, Аўстрыі, Расіі, Іспаніі і Украіне. На такія спаборніцтвы прыязджаюць усе наймацнейшыя спартсмены, у тым ліку і ўдзельнікі алімпійскіх гульняў. Тут яны набіраюць неабходны рэйтынг і “абкатваюцца” перад чэмпіянатам Еўропы і Свету. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на гэтым прэстыжным турніры выступалі двое шаркаўчан. У вагавой катэгорыі да 87 кг. за зборную Беларусі праводзіў паядынкі Аляксей Іваноў. У яго актыве сустрэча з расіянінам, дзе Аляксей атрымаў перамогу з лікам 9:3. Затым шаркаўчанін з лікам 24:12 датэрмінова атрымаў перамогу над чэмпіёнам Украіны. У фінале Аляксей стаў другім і атрымаў сярэбраны кубак турніру.
Для Жанны Шошынай гэты турнір стаў другім міжнародным сярод дарослых спартсменак. У першым цяжкім паядынку яна вырвала перамогу ў вельмі моцнай саперніцы. У фінале Жанна выйшла пераможцай з лікам 18:8.
Мы можам канстатаваць факт з’яўлення ў Шаркаўшчыне першых двух спартсменаў — уладальнікаў тытула майстра спорту міжнароднага класу па таэквандо, якога былі ўдастоены на турніры Жанна і Аляксей. Яны сапраўды заслужылі гэта высокае званне. Наперадзе ў іх яшчэ шэраг моцных міжнародных турніраў, а праз некалькі месяцаў і Чэмпіянат Свету ў Мексіцы. Мы віншуем нашых лепшых шаркаўшчынскіх спартсменаў з высокім званнем і жадаем ім новых перамог у гонар роднага краю!
Аляксандр БАРЫЛА