predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

25 апреля 2013

З 17 красавіка па 17 мая праходзіць месячнік бяспекі на пасяўной

Сельская гаспадарка з’яўляецца адной з самых траўманебяспечных галін народнай гаспадаркі. З пачатку года ў Віцебскай вобласці загінуў 1 чалавек, 6 атрымалі цяжкія траўмы.

Сельская гаспадарка з’яўляецца адной з самых траўманебяспечных галін народнай гаспадаркі. З пачатку года ў Віцебскай вобласці загінуў 1 чалавек, 6 атрымалі цяжкія траўмы. Згодна з распараджэннем Шаркаўшчынскага райвыканкама ад 17.04. 2013 года №61р з 17 красавіка па 17 мая 2013 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення вясенніх палявых работ. Як паведамілі нам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, мэтай месячніка з’яўляецца правядзенне аператыўнай работы па выяўленні і спыненні парушэнняў нормаў і правіл па ахове працы ў сельскагаспадарчыхарганізацыях раёна, захаванне працоўнай дысцыпліны і кантроль за выкананнем канстытуцыйных праў грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

У мэтах папярэджання траўматызму кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна даручана прыняць меры па недапушчэнні выпадкаў эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, якая не прайшла тэхагляд, забяспечыць работнікаў, занятых на вясенніх палявых работах, сродкамі індывідуальнай абароны, спраўным інвентаром і тэхнікай, гарачым харчаваннем, не дапускаць да работы хворых, адхіляць ад работы работнікаў у стане алкагольнага і таксічнага ап’янення.

Андрэй БУРЭЦ