Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 апреля 2013
Сёлета спаўняецца 510 гадоў Шаркаўшчыне. Улетку адбудзецца ўрачыстае святкаванне, прымеркаванае да ўзгаданай даты. У сувязі з гэтым аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Кліч Радзімы” пры фінансавай падтрымцы ВГПУП “Камплект-М” (В. М. Кожан) аб’яўляюць конкурс цікавых архіўных фотаздымкаў “Любімая Шаркаўшчына”.

Ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць да 20 чэрвеня даслаць у газету фотаздымкі ўзгаданай тэматыкі. Здымкі павінны быць падпісаны — назва і аўтар. На конкурс можна прадстаўляць работы ў электронным выглядзе (адрас электроннай пошты — Gazeta_shar@mail.ru), а таксама дасылаць ці прыносіць самі фотаздымкі.
Лепшыя фотаработы будуць змешчаны ў газеце “Кліч Радзімы” і на інтэрнет-сайце газеты. Пераможцаў конкурсу чакаюць памятныя прызы.
Аляксандр БАРЫЛА.