predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

З павагай і ўдзячнасцю

20 октября 2015

З павагай і ўдзячнасцю

Кожны чалавек, які сумленна, шчыра і самааддана працуе, мае пашану і павагу як сярод сваіх калег, так і ў кіраўніцтва арганізацыі.

Кожны чалавек, які сумленна, шчыра і самааддана працуе, мае пашану і павагу як сярод сваіх калег, так і ў кіраўніцтва арганізацыі. У адзін з кастрычніцкіх дзён шмат цёплых слоў віншавання з нагоды юбілею гучала ў адрас бухгалтара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны Генадзьеўны Кожух. Жанчына, працоўны шлях якой амаль цалкам прайшоў на пасадзе бухгалтара вышэйузгаданага аддзела райвыканкама, прымала падарункі, кветкі ад калег, з якімі на працягу трох дзесяцігоддзяў добрасумленна выконвала свае працоўныя абавязкі.Павіншаваў Ірыну Генадзьеўну і кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч. На адной з чарговых планёрак ён ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў жанчыне Падзяку старшыні райвыканкама і прыгожы букет кветак. Мікалай Ірынархавіч выказаў словы шчырай ўдзячнасці і глыбокай павагі за працу, пажадаў Ірыне Генадзьеўне добрага здароўя, сямейнага дабрабыту, толькі з карысцю для сябе і сваіх родных праводзіць вольны час на заслужаным адпачынку.

Сяргей РАЙЧОНАК.