predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

З разлікам на далейшае супрацоўніцтва

3 ноября 2015

З разлікам на далейшае супрацоўніцтва

У мінулыя выхадныя з візітам у нашым раёне пабывала афіцыйная дэлегацыя нямецкай арганізацыі Чырвонага Крыжа, якую суправаджаў прадстаўнік Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Сяргей Рыгоравіч Папоў. Мэтай візіту стаў абмен вопытам, набытым за доўгія гады работы, а таксама абмеркаванне і вырашэнне некаторых пытанняў, звязаных з дзейнасцю Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі, старшынёй якой з’яўляецца Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак.

У час візіту госці наведалі Шаркаўшчынскую цэнтральную раённую бальніцу, азнаёміліся з работай яе тэрапеўтычнага і педыятрычнага аддзяленняў, атрымалі падрабязную інфармацыю пра дзейнасць бальніцы сястрынскага догляду ў аграгарадку Лужкі, а таксама пабывалі ў касцёле святога Міхаіла-арханёла (Лужкі) і ў Доме ганчара ў Германавічах. На гасціннай Шаркаўшчынскай зямлі прадстаўнікоў нямецкай дэлегацыі віталі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, якія ўваходзяць у склад прэзідыума Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама старшыня гэтай арганізацыі Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома.

Замежных гасцей асабліва зацікавіла работа Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду, у якой усю неабходную медыка-сацыяльную дапамогу атрымліваюць інваліды, а таксама хворыя састарэлыя людзі.

Дзейнасць Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа была станоўча ацэнена калегамі з Германіі. Прыемна ўражана была нямецкая дэлегацыя і сучаснай раённай бальніцай, якая, безумоўна, з’яўляецца галоўным упрыгожваннем нашага гарадскога пасёлка і дзякуючы якой у жыхароў раёна з’явілася магчымасць атрымліваць шырокі спектр неабходных медыцынскіх паслуг.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ