predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Залаты юбілей сям'і Мядзельцаў

3 августа 2016

Залаты юбілей сям'і Мядзельцаў

4 жніўня сваё залатое вяселле будуць адзначаць былыя настаўнікі Германавіцкай сярэдняй школы Іван Аўгусцінавіч і Зоя Уладзіміраўна Мядзельцы.

За 50 гадоў сумеснага жыцця іх пачуцці і адносіны і сапраўды сталі залатымі, бо ўсе гэтыя гады яны былі разам, і ў горы і ў радасці, падтрымлівалі адзін аднаго, разам перажывалі ўзлёты і шчаслівыя моманты, дзялілі напапалам беды і расчараванні. Будучыя муж і жонка пазнаёміліся ў вёсцы Германавічы, у якой, дарэчы, і пражылі ўсё жыццё.

Іван Аўгусцінавіч родам з гэтага населенага пункта.

Зоя Уладзіміраўна ў 1963 годзе пачала працаваць у Германавіцкай сярэдняй школе важатай. Знаёмства адбылося, калі Іван, які ў той час жыў і працаваў у Докшыцкім раёне настаўнікам, прыехаў да маці ў госці. Праз пэўны час адбылося вяселле – невялікае, без асаблівай урачыстасці, бо першыя сумесныя грошы маладыя людзі вырашылі патраціць на будаўніцтва ўласнага дома, у якім Іван Аўгусцінавіч і Зоя Уладзіміраўна пражываюць і сёння.

Сям’я Мядзельцаў засталася жыць у Германавічах, усё жыццё муж і жонка адпрацавалі ў Германавіцкай сярэдняй школе, у якой зараз настаўніцкую справу працягваюць іх сын і нявестка Генадзій Іванавіч і Вера Генадзьеўна Мядзельцы.

У Івана Аўгусцінавіча, настаўніка рускай мовы і літаратуры і нямецкай мовы – два дыпломы аб вышэйшай адукацыі. 41 год адпрацаваў у школе, 8 гадоў з’яўляўся намеснікам дырэктара. Сярод яго шматлікіх узнагарод – Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР і адзіная ў раёне Ганаровая грамата Міністэрства асветы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. А яшчэ гэты цудоўны настаўнік – вялікі аматар і знаўца прыроды. Пра жывёльны і раслінны свет балотнага заказніка “Ельня” можа расказваць бясконца, таму і зараз былога педагога нярэдка запрашаюць у школу, у якой ён з поспехам выступае перад вучнямі.

Зоя Уладзіміраўна адпрацавала ў школе 37 гадоў. Пачынала піянерважатай, працяглы перыяд з’яўлялася выхавальніцай групы прадоўжанага дня, і за гэту педагагічную дзейнасць удастоена ганаровага звання “Выхавальнік-метадыст”. Акрамя гэтага, працавала настаўніцай малявання, працоўнага навучання і сусветнай мастацкай культуры. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР і Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Але самай каштоўнай у жыцці ўзнагародай, па словах саміх “залатых юбіляраў”, з’яўляецца менавіта іх сям’я.

Радуюць сваімі поспехамі сын і нявестка, двое ўжо дарослых унукаў. А самым найлепшым падарункам для Івана Аўгусцінавіча і Зоі Уладзіміраўны стала нараджэнне іх першага маленькага праўнука, які з’явіўся на свет якраз напярэдадні “залатога” вяселля. Віншуем іх з гэтай адметнай падзеяй і ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і доўгіх гадоў сумеснага жыцця.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ