Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 июля 2014
15 ліпеня сярод прадпрыемстваў газавай гаспадаркі вобласці на базе РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” прайшоў другі адборачны этап абласнога агляду-конкурсу на званне “Лепшая аварыйная брыгада прадпрыемства 2014 года”. Па ўмовах конкурсу прымаючая арганізацыя не мела права ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
15 ліпеня сярод прадпрыемстваў газавай гаспадаркі вобласці на базе РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” прайшоў другі адборачны этап абласнога агляду-конкурсу на званне “Лепшая аварыйная брыгада прадпрыемства 2014 года”. Па ўмовах конкурсу прымаючая арганізацыя не мела права ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Таму спецыялісты і рабочыя нашай газавай гаспадаркі прадстаўлялі тэрыторыю і рыхтавалі вучэбныя палігоны для праходжання конкурсных этапаў камандамі. Сярод удзельнікаў былі аварыйныя брыгады РВУ “Бешанковічырайгаз”, “Верхнядзвінскрайгаз”, “Лепельрайгаз”, “Лукомльрайгаз”, “Талачынрайгаз”, “Расонырайгаз” і дзве брыгады, якія прадставіла вытворчае ўпраўленне “Віцебскгаз”. Кожная брыгада складалася з трох чалавек: майстар, слесар і вадзіцель.
Пасля пастраення і тлумачэння прадстаўнікамі конкурснай камісіі ўмоў спаборніцтва, усе ўдзельнікі прайшлі праверку тэарэтычных ведаў, пісьмова адказваючы на падрыхтаваныя дваццаць пытанняў. Наступным конкурсным этапам стала праверка тэхнічнага стану аварыйнага аўтамабіля, яго ўкамплектаванасці, а таксама ўкамплектаванасці аварыйных брыгад спраўным інструментам і сродкамі індывідуальнай аховы. Дадатковыя балы можна было атрымаць, калі члены журы бачылі ў аварыйных брыгад укараненне новых прыстасаванняў, перадавых метадаў работы і вынаходніцтваў.
Самымі відовішчнымі сталі конкурсныя этапы, якія праходзілі на палігонах. На ўмоўным падземным газаправодзе адбылася ўцечка газу. Аварыйным брыгадам, удзельнікам спаборніцтва, трэба было аператыўна з зададзенай кропкі стартаваць, прыбыць на месца аварыі і прыняць неадкладныя меры па лакалізацыі і ліквідацыі аварыі на аб’екце газаправоду. Тут ацэньваліся дзеянні кожнага члена брыгады і, у першую чаргу, майстра, адпрацоўка ўводнай па ўстраненні ўцечкі газу. Членамі журы строга кантраляваўся час, затрачаны камандамі пры выканнані практычнай часткі спаборніцтваў.
Пасля падвядзення вынікаў другога адборачнага этапа абласнога агляду-конкурсу, найбольшую колькасць балаў набрала брыгада № 1 ВУ “Віцебскгаз”. Другімі сталі іх калегі з Верхнядзвінска. Менавіта гэтыя каманды і будуць удзельнічаць у фінале абласных спаборніцтваў.
Арганізатары мерапрыемства засталіся вельмі задаволеныя тымі ўмовамі, якія былі створаны прымаючай стараной у час конкурса. А ўдзельнікі спаборніцтва павезлі з сабой дадому самыя добрыя ўражанні ад сумесных прафесійных і сяброўскіх стасункаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.