predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Занальны конкурс “Гуляць, дык гуляць!”

28 ноября 2014

Занальны конкурс “Гуляць, дык гуляць!”

У канцы лістапада творчыя калектывы раённага Цэнтра культуры і Лужкаўскага СДК прынялі ўдзел у занальным конкурсе гульнёвых праграм для дарослых “Гуляць, дык гуляць!” у межах абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю дыскатэчных мерапрыемстваў “Для тых, каму за…”, які праходзіў ва Ушачах. Паспрачацца за выхад у фінал конкурсу разам з шаркаўшчынскімі культработнікамі выказалі жаданне творчыя калектывы Далёкаўскага і Іказненскага сельскіх дамоў культуры Браслаўскага раёна, Міёрскага РДК, Перабродскага СДК Міёрскага раёна і каманда Ушацкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, усяго сем калектываў-удзельнікаў. Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры з гульнёвай праграмай для дарослых “Для тых, каму за…” прадставілі Таццяна Крыўка і Іван Русецкі. Таццяна ў ролі вядучай на працягу пятнаццаці хвілін дэманстравала майстэрства яркай работы з публікай, праводзіла гульні, конкурсы, а Іван прапаноўваў удзельнікам вечарыны вясёлыя музычныя кампазіцыі. Творчы калектыў Лужкаўскага СДК у складзе Ірыны Буднік, Сяргея Гамановіча, Кацярыны Каснікоўскай з удзелам Сяргея Райчонка вынес на суд гледача і журы конкурсу гульнёвую праграму “Усе мы родам з дзяцінства”. Дапамогу ў выступленні аказала дырэктар аддзела традыцыйнай культуры Таццяна Лаздоўская. Сцэнарый праграмы, аўтарам якога з’яўляецца мастацкі кіраўнік клубнай установы Ірына Буднік, быў пабудаваны так, што, акрамя шматлікага рэквізіту, задзейнічаны былі яшчэ і роставыя лялькі. А ў ролі асноўных удзельнікаў пастаноўкі выступілі запрошаныя з залы гледачы, якіх галоўны персанаж фея-выхавацель пераўвасобіла з дарослых людзей у маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак — выхаванцаў дзіцячага сада. У сваёй пастаноўцы самадзейныя артысты з дапамогай казачных персанажаў змаглі разам з гледачамі вярнуцца ў далёкую краіну сваіх мар — краіну дзяцінства, разам успомнілі самую вясёлую і бесклапотную пару ў жыцці кожнага чалавека. Вынікам занальнага конкурсу гульнёвых праграм стала ўзнагароджанне творчага калектыву Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра культуры дыпломам ўдзельніка мерапрыемства, а культработнікі Лужкаўскага СДК па рашэнні журы прадставяць сваю гульнёвую праграму ў фінале конкурсу, які пройдзе ў пачатку наступнага года. 

Сяргей РАЙЧОНАК.