Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 ноября 2015
4 лістапада ў нашым раёне прайшоў занальны семінар з удзелам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Мікалаевіча Шарстнёва на тэму: “Арганізацыйна-тэхналагічныя патрабаванні па вытворчасці малака на малочнатаварных фермах. Гадоўля маладняку буйной рагатай жывёлы”. На яго былі запрошаны старшыні раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, кіраўнікі райплемпрадпрыемстваў і сельгасарганізацый, галоўныя ветурачы і заатэхнікі Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага і Шумілінскага раёнаў.

Адкрыў семінар старшыня аблвыканкама М. М. Шарстнёў. Губернатар указаў актыву вобласці на недапушчэнне зніжэння пагалоўя БРЖ, якое, у сваю чаргу, адмоўна ўплывае на эканоміку паўночнага рэгіёну краіны. Шмат нараканняў выказаў губернатар кіраўнікам раёнаў, якія не ўдзяляюць пільнай увагі якасці і тэмпам нарыхтоўкі кармоў для буйной рагатай жывёлы.
Пра новыя падыходы ў кармленні і ўтрыманні буйной рагатай жывёлы прысутным паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Ігар Вячаслававіч Брыло. Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Машэра ў сваім выступленні расказаў пра асаблівасці кармлення кароў у зімова-стойлавы перыяд. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра сучасныя метады вырошчвання маладняку і некаторыя аспекты кармлення высокапрадукцыйных кароў да прысутных данёс спецыяліст па рабоце з кліентамі закрытага акцыянернага таварыства “Экамол-Агра” Уладзімір Уладзіміравіч Пераднёў. Тэмай выступлення менеджэра па продажы прадстаўніцтва ТЗА “GEA Farm Technologies Austria GmbH” Сяргея Уладзіміравіча Малахвея стала абавязковае патрабаванне прытрымлівацца тэхналагічнага рэгламенту для атрымання малака гатунку “экстра”.
Практычная частка семінара прайшла на базе малочнатаварнай фермы Пялікі ААТ “Даватарскі”. З асноўнымі паказчыкамі ў галіне жывёлагадоўлі ў дадзеным сельгаспрадпрыемстве прысутных азнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Юрый Георгіевіч Лабуць. Работнікі МТФ прадэманстравалі прысутным працэс паення маладняку малозівам з выкарыстаннем зонда. Спецыялісты аблсельгасхарчу і міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання далі станоўчыя ацэнкі па ўкараненні сучасных метадаў пры вырошчванні жывёлы ў сельгаспрадпрыемстве. Як адзначыў старшыня аблвыканкама М.М. Шарстнёў, аналагічныя малочнатаварныя фермы павінны быць у кожным раёне нашай вобласці, каб на іх прыкладзе можна было і іншым вучыцца асвойваць і ўкараняць перадавыя тэхналогіі ў вырошчванні буйной рагатай жывёлы.
Сяргей РАЙЧОНАК