predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Запатрабаваная прафесія работніка пошты

7 марта 2017

Запатрабаваная прафесія работніка пошты

Жыхары аграгарадка Більдзюгі і суседняй вёскі Яцкаўшчына даволі часта наведваюць сваё аддзяленне паштовай сувязі, бо менавіта адтуль можна адправіць грашовы перавод, аформіць падпіску на газеты і журналы або проста сустрэцца з аднавяскоўцамі, а заадно купіць штосьці неабходнае.

Жыхары аграгарадка Більдзюгі і суседняй вёскі Яцкаўшчына даволі часта наведваюць сваё аддзяленне паштовай сувязі, бо менавіта адтуль можна адправіць грашовы перавод, аформіць падпіску на газеты і журналы або проста сустрэцца з аднавяскоўцамі, а заадно купіць штосьці неабходнае. На пошце можна набыць харчовыя і прамысловыя тавары першай неабходнасці, а ўсе паслугі вяскоўцы могуць аплаціць як за наяўныя грошы, так і з дапамогай банкаўскай карткі, бо ў аддзяленні працуе тэрмінал. У склад калектыву паштовага аддзялення аграгарадка Більдзюгі ўваходзяць 3 супрацоўнікі: начальнік Ганна Баляславаўна Драбовіч і два паштальёны: Вольга Міхайлаўна Кубліцкая і Зоя Сяргееўна Дзіковіч.

— Стараемся спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, выконваем даведзены план па падпісцы на перыядычныя выданні, — адзначыла начальнік аддзялення Ганна Баляславаўна Драбовіч. — І паштальёны ў нас працуюць вопытныя. Вольга Міхайлаўна Кубліцкая абслугоўвае частку тэрыторыі аграгарадка і вёску Яцкаўшчына, Зоя Сяргееўна Дзіковіч працуе непасрэдна ў Більдзюгах. Абедзве жанчыны адказныя і працалюбівыя, на пошце працуюць каля 8 гадоў. Дзень за днём, нягледзячы на дождж, шквальны вецер, люты мароз, нашы паштальёны з пачкамі газет і часопісаў, таварамі першай неабходнасці прыходзяць у кожны дом. Людзі, асабліва пажылое насельніцтва, вельмі чакаюць прыходу свайго паштальёна. Заўсёды ветліва сустракаюць, цікавяцца навінамі, запрашаюць у госці. А мы, у сваю чаргу, для кожнага імкнемся знайсці добрае слова.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.