Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
7 февраля 2017
У шаркаўчан і гасцей нашага гарадскога пасёлка з’явілася цудоўная магчымасць адпачыць і падсілкавацца салодкімі прысмакамі ў новым кафетэрыі “Сластёна”, які зусім нядаўна адкрыўся ў раённым цэнтры. Размяшчаецца гандлёвая ўстанова па вуліцы Чырванадворскай, насупраць гарадскога рынку.

У мінулую суботу работнікі Шаркаўшчынскага кансервавага завода УП “Полацкая ўніверсальная база” праводзілі ў кафетэрыі для пакупнікоў бясплатную дэгустацыю кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці. Дарослыя і дзеці мелі цудоўную магчымасць пакаштаваць выпечку кандытарскага цэха кансервавага завода.
— У нашым кафетэрыі можна набыць салодкія вырабы на любы густ, — сказала буфетчыца Карына Волкава. — Дарэчы, для сваіх пакупнікоў мы таксама прапануем падсілкавацца за столікамі, якія размешчаныя ў кафетэрыі.
Працуе новая гандлёвая ўстанова з аўторка да пятніцы з 9.00 да 18.00. Перапынак на абед з 14.00 да 15.00. У суботу — з 8.00 да 13.00, у нядзелю — з 9.00 да 13.00. Выхадны дзень — панядзелак.
Сяргей РАЙЧОНАК