predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

12 сентября 2013

Запрашаем на свята ў Германавічы

14 верасня, у суботу, у аграгарадку Германавічы адбудзецца ўрачыстасць “Матывы і ўзоры Прыдзісненскага краю”, прысвечаная 450-годдзю населенага пункта. У 11 гадзін запланавана адкрыццё пленэру, у якім прымуць удзел навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў. У гэты час пачнецца літаратурна-музычная праграма. Абедзьве дзеі будуць прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Таксама адбудзецца асвячэнне протаіерэем Пятром Бараноўскім і ксяндзом Янам Пугачовым Германавіцкага музея культуры і быту.

 У 13 гадзін старшыня райвыканкама М. І. Баговіч адрасуе віншаванні жыхарам і гасцям аграгарадка. Пасля пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне пра гісторыю Германавічаў. Затым старшыні сельвыканкамаў павіншуюць мясцовых жыхароў з юбілеем іх роднага аграгарадка.

 У праграме свята запланавана пасланне будучым пакаленням 2063 года ад цяперашніх вучняў Германавіцкай СШ, ушанаванне перадавікоў уборачнай, выступленне музычных калектываў з Лепеля, Віцебска, з Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Месца правядзення ўрачыстасці — сцэнічная пляцоўка аграгарадка. У рамках святкавання адбудзецца экспазіцыя работ майстроў Дома ганчара, раённага цэнтра рамёстваў. Госці свята змогуць палюбавацца карцінамі мясцовага жыхара Генадзія Аляксандравіча Невярковіча. Работы мясцовых умельцаў прадставяць працоўныя калектывы Германавічаў — яны будуць тэматычныя, прысвечаныя 450-гадоваму юбілею. На плошчы перад адміністрацыйным будынкам ААТ “Княж” будуць працаваць гандлёвыя рады і “летняе” кафэ райспажыўтаварыства. Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў будуць размалёўваць сцены будынка на цэнтральным скрыжаванні Германавічаў.