Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 июня 2016
15 чэрвеня ў Лужкаўскім сельвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Катовіч уручыў Віктару Карпіцкаму і Леаніду Гаўруце Граматы Прэзідыума Рэспубліканскага савета ТВВАД за мужнасць і самаахвярнасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека, а таксама гадзіннікі і грашовыя прэміі.
15 чэрвеня ў Лужкаўскім сельвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Катовіч уручыў Віктару Карпіцкаму і Леаніду Гаўруце Граматы Прэзідыума Рэспубліканскага савета ТВВАД за мужнасць і самаахвярнасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека, а таксама гадзіннікі і грашовыя прэміі. У аграгарадку Лужкі ў апошні дзень Вялікадня на беразе адпачывала кампанія з двух мужчын, адзін з якіх, папярэдне выпіўшы спіртнога, пасля спрэчкі з сябрам вырашыў пераплысці вадаём, але сілы хапіла толькі да яго сярэдзіны. Віктар Карпіцкі, які лавіў рыбу на процілеглым беразе, без прамаруджвання кінуўся ў ваду ратаваць мужчыну. На дапамогу яму падаспеў другі аднавясковец Леанід Гаўрута. Менавіта дзякуючы ім, няўдалы плывец быў выратаваны і перададзены брыгадзе "хуткай" медыцынскай дапамогі.
Сяргей РАЙЧОНАК