Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 апреля 2015
У час вясенніх школьных канікул традыцыйна прайшоў тыдзень дзіцячай кнігі. Кожны яго дзень работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі стараліся рабіць захапляльным і разнастайным. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі літаратурныя вандроўкі, віктарыны і конкурсы, літаратурныя чытанні і інсцэніроўкі. У адзін з дзён адбылася літаратурна-экалагічная сустрэча пад назвай «Чароўная казка прыроды», якую наведалі вучні аздараўленчага лагера СШ № 1 і члены экалагічнага гуртка «Лесавічок». Дзеткі вучыліся беражліва адносіцца да прыроды, знаёміліся з дапамогай кнігі з таямніцамі навакольнага асяроддзя, узгадалі, што азначае слова «экалогія». Затым адбыліся конкурсы і віктарыны на экалагічную тэматыку. Найбольш актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі. Для самых маленькіх чытачоў прайшоў казачны мультыкрос пад назвай «У гасцях у Андэрсена». Дзеці з ахвотай адказвалі на пытанні-загадкі, звязаныя з сюжэтамі і героямі казак вядомага пісьменніка. Акрамя таго, кожны жадаючы мог бліжэй пазнаёміцца з яго творамі на выставе. Мела месца і мерапрыемства духоўнай накіраванасці. У дзіцячай бібліятэцы адбыўся агляд праваслаўнай кнігі «Дорыць радасць любімая кніга». Увазе дзяцей былі прадстаўлены кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата аўтараў Таццяны Дашкевіч, Ірыны Кавальчук, Фёдара Палачаніна, Пятра Гаўрыліна, Барыса Ганага і іншых. А таксама серыя кніг «Чытанне для душы» — зборнік гісторый, цікавых і павучальных фактаў з жыцця жывёл і людзей. А закончыўся тыдзень 30 сакавіка ў раёным Цэнтры культуры казкай-п’есай пад назвай «Кот Сідар і Сашок-лежабок». Вучні пачатковых класаў з СШ № 1 і СШ № 2 апладысментамі сустракалі персанажаў, ролі якіх выконвалі Жанна Пундіс, Іван Русецкі, Таццяна Крыўка і Таццяна Лаздоўская. Пасля прагляду казкі хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся сваімі ўражаннямі з настаўнікамі, актыўна абмяркоўвалі ўбачанае і пачутае.
Сяргей ВЫСОЦКІ