predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

30 августа 2013

Жнівеньская нарада настаўнікаў

27 жніўня ў раённым Доме культуры адбыўся штогадовы традыцыйны педагагічны форум. На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў, як правіла, падводзяць вынікі мінулага вучэбнага года, акрэсліваюць канкрэтныя перспектыўныя планы і ставяць задачы на наступны.

27 жніўня ў раённым Доме культуры адбыўся штогадовы традыцыйны педагагічны форум. На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў, як правіла, падводзяць вынікі мінулага вучэбнага года, акрэсліваюць канкрэтныя перспектыўныя планы і ставяць задачы на наступны. Гэта і было асноўнай тэмай дакладу, з якім начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. І. Лемяшэўская звярнулася да прысутных у зале педагагічных работнікаў.

Вялікую цікавасць удзельнікаў выклікала выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якая ў гэтым годзе была прысвечана 510-годдзю Шаркаўшчыны. А пераможцамі названы калектывы Зоркаўскай СШ, Станіславоўскай БШ, ясляў-сада № 5, Германавіцкай СШ, сярэдніх школ № 1 і № 2 гарпасёлка, цэнтра дзяцей і моладзі.

Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч павіншаваў педагогаў раёна са святам, падкрэсліўшы, што менавіта жнівеньская нарада з’яўляецца кропкай адліку новага навучальнага года. Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што творчыя, таленавітыя настаўнікі і вучні ніколі не застануцца без падтрымкі ўлады. Тым больш, што пры фарміраванні бюджэту раёна прыярытэт аддаецца адукацыі. На ўрачыстасці прысутнічаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Генадзій Данілавіч Рудзёнак, які азнаёміў прысутных з асноўнымі праблемамі і задачамі ў галіне адукацыі вобласці і краіны, а таксама шляхамі іх вырашэння.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам, які падрыхтавалі калектывы дзіцячых садоў гарпасёлка, Германавіцкай СШ, Шаркаўшчынскай СШ № 1, Радзюкоўскай БШ, самадзейныя артысты РДК і эстрадны гурт “Праект” Верхнядзвінскага раёна.

Сяргей РАЙЧОНАК