predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

“Жыць, каб пакінуць след…”

25 ноября 2015

“Жыць, каб пакінуць след…”

З мэтай духоўна-маральнага выхавання моладзі па ініцыятыве супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося мерапрыемства “Жыць, каб пакінуць след…”, прысвечанае памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава.   20 лістапада ў цэнтральную раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 9 класаў Шаркаўшчынскай СШ № 1. Вядучыя мерапрыемства загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС Таццяна Райчонак і бібліёграф гэтага аддзела Святлана Базарэвіч рассказалі дзецям пра жыццё і дзейнасць заснавальніка Свята-Успенскага храма, яго пакутніцкую смерць і наступныя за гэтым падзеі.

Многія цікавыя факты пра жыццё Канстанціна Жданава паведаміў прысутным выкладчык дзіцячай школы мастацтваў і адзін з прыхаджан Свята-Успенскай царквы Віктар Фёдаравіч Крук, які, дарэчы, з’яўляецца аўтарам партрэтаў Канстанціна Жданава і ікон гэтага святога. Напярэдадні гэтага пазнавальнага мерапрыемства ў бібліятэцы была прадстаўлена выстава карцін Віктара Фёдаравіча, прысвечаная храмам Беларусі. На адной з іх школьнікі лёгка пазналі Свята-Успенскую царкву нашага гарадскога пасёлка. Лагічным завяршэннем цікавай сустрэчы стала дэманстрацыя выставы літаратуры духоўнага зместу, значнае месца ў якой адводзілася інфармацыі пра святога зямлі шаркаўшчынскай — свяшчэнніка Канстанціна Жданава, які амаль праз стагоддзе пасля пакутніцкай смерці вярнуўся на родную зямлю, каб навечна застацца з яе жыхарамі і аберагаць кожнага сваім духоўным цяплом.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ