Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 декабря 2012
3 снежня — асаблівы дзень у календары, гэта дзень, у які трэба ўзгадаць пра людзей, што па розных прычынах пазбаўлены магчымасцяў і здольнасцяў, якія ёсць у здаровых. Кожны дзень ім даводзіцца змагацца з праблемамі, якія нам, звычайным людзям, незнаёмыя. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі на сваім прыкладзе паказваюць, што можна жыць паўнавартасна і ярка.

3 снежня ў раённым доме культуры прайшла эстардна-забаўляльная праграма, прысвечаная Дню інвалідаў “Дарыце дабрыню сэрцаў!”, якая была арганізавана работнікамі культуры і супрацоўнікамі ТЦСАН аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Знамянальна, што з нумарамі мастацкай самадзейнасці выступілі самі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.
4 снежня пры Шаркаўшчынскім ТЦСАН адбылася сустрэча інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў пад назвай “Няхай сэрца азарае дабрыня”. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел удзельнікі гуртка цэнтра дзяцей і моладзі “Юны журналіст” са сваім кіраўніком Тарбецкай І.А., карэспандэнты раённай газеты “Кліч Радзімы”, супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Глыбокага і Шаркаўшчыны. У цёплай сяброўскай абстаноўцы прайшлі нумары мастацкай самадзейнасці і салодкі стол.