Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 октября 2012
4 октября, Шарковщина /Соб.инф./. 15 верасня ў Докшыцах праходзіла абласное экалагічнае свята-конкурс пад назвай “Квітней, мая зямля”. У конкурсе прымалі ўдзел 15 аматарскіх калектываў аўтаклубаў раёнаў вобласці.
4 октября, Шарковщина /Соб.инф./. 15 верасня ў Докшыцах праходзіла абласное экалагічнае свята-конкурс пад назвай “Квітней, мая зямля”. У конкурсе прымалі ўдзел 15 аматарскіх калектываў аўтаклубаў раёнаў вобласці.
Праграму “Ельня — лёгкія Еўропы” прадставіла аматарскае аб’яднанне “Душэўная ўтульнасць” аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама пад кіраўніцтвам Галіны Сафончык. Абаранялі гонар свайго раёна Аксана Міронава — дырэктар Навасельскага СДК, Таццяна Лаздоўская — дырэктар Радзюкоўскага Дома культуры, Аксана Сініца — дырэктар РМЦ, Алёна Сухаверская — метадыст па фальклору РМЦ і Галіна Сафончык.
Раскрыць дадзеную тэму пры напісанні сцэнарыя самадзейным артыстам раёна дапамагалі вершы і песні Міхася Машары, Кацярыны Сосна, Віктара Лагуна, Ірыны Тарбецкай, Галіны Сікора, фотаматэрыялы для прагляду ўнікальных мясцін прадаставіў фатограф РКБА Валерый Кавалёнак.
Пры падвядзенні вынікаў кампетэнтным журы, якое ўзначальваў намеснік старшыні абласнога аддзела культуры А. П. Сідарэнка, аматарскаму аб’яднанню “Душэўная ўтульнасць” прысуджана трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая праграма для дарослых і моладзі”. Калектыў узнагароджаны дыпломам лаўрэата трэцяй ступені ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.
Кацярына СОСНА