Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 октября 2012
26 кастрычніка ў РДК прайшло традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства Дзень прызыўніка, якое запрашае маладых людзей, якія прызываюцца ў войска, іх бацькоў, родных, сяброў. Каб узняць хлопцам настрой у гэты важны ў іх лёсе дзень, культработнікі, самадзейныя артысты падрыхтавалі для іх нямала яскравых нумароў, добрых песень.
26 кастрычніка ў РДК прайшло традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства Дзень прызыўніка, якое запрашае маладых людзей, якія прызываюцца ў войска, іх бацькоў, родных, сяброў. Каб узняць хлопцам настрой у гэты важны ў іх лёсе дзень, культработнікі, самадзейныя артысты падрыхтавалі для іх нямала яскравых нумароў, добрых песень.
Выступаючы перад прызыўнікамі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома зазначыла, што ў беларускай арміі створаны ўсе ўмовы для службы, дзяржава турбуецца пра сваіх абаронцаў. На іх плечы будзе ўскладзены адказны абавязак — абарона Радзімы. А гэта значыць бацькоў і родных, любімых людзей — самага святога, што ёсць у іх жыцці. Будучым абаронцам яна пажадала мірнай службы, вернага армейскага сяброўства, справядлівых камандзіраў, а іх бацькам не хвалявацца і быць упэўненымі, што іх дзеці адслужаць дастойна.
Ад імя бацькоў з пажаданнем перад службай выступіла маці аднаго з прызыўнікоў Марына Станіславаўна Лонская.
Перад тым, як уручыць прызыўнікам павесткі, раённы ваенны камісар Андрэй Вітольдавіч Дубовік звярнуўся да іх з наступнымі словамі:
— На дадзены момант ва Узброенных Сілах Беларусі праходзяць службу 78 чалавек. А 36 маладых людзей звольнілася ў ліпені-жніўні, з іх 13 прыйшлі дадому ў званні сяржанта, а 5 у званні старшыні. Увогуле, пра шаркаўчан не даводзілася чуць дрэнных водгукаў. Усе служаць добра, ніякіх прэтэнзій няма. Прадстаўнікі воінсках часцей заўсёды ахвотна бяруць нашых хлопцаў, бо ведаюць, што атрымаюць у іх асобе надзейны рэсурс, які не падвядзе. Канечне, што казаць, вам у арміі будзе няпроста. Але трэба мужна прайсці гэты этап, каб потым можна было сказаць — я там быў, я ведаю, я змог.
Гэтай восенню адпраўляюцца служыць 29 шаркаўчан. Па традыцыі службу яны будуць праходзіць у элітных часцях, у асноўным у Віцебскай вобласці. 5 чалавек у 103-асобнай гвардзейскай брыгадзе ў Віцебску, 9 чалавек у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Заслонаве, 5 чалавек у пагранічным атрадзе органаў пагранічнай службы (Смаргонь), 6 чалавек у 9-м асобым міліцэйскім батальёне унутраных войск МУС (Полацк) і ў іншых. 3 чалавекі прызваны на рэзервную службу. Першая партыя прызыўнікоў адправіцца 15 лістапада, апошняя 28 лістапада.
Андрэй БУРЭЦ