predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

11 октября 2012

Рэканструкцыя малочнатаварнай фермы ў ААТ «Юдыцына» Шаркаўшчынскага раёна

11 октября, Шарковщина /Соб.инф./. Рэканструкцыя малочнатаварных ферм з’яўляецца адной з прыярытэтных задач у сельскай гаспадарцы, пра гэта неаднаразова гаварылася Прэзідэнтам, абласным кіраўніцтвам.

11 октября, Шарковщина /Соб.инф./. Рэканструкцыя малочнатаварных ферм з’яўляецца адной з прыярытэтных задач у сельскай гаспадарцы, пра гэта неаднаразова гаварылася Прэзідэнтам, абласным кіраўніцтвам. У Шаркаўшчынскім раёне на дадзены момант вядзецца рэканструкцыя 6 аб’ектаў. Сярод іх МТФ Лонскія ААТ «Юдыцына». Падрадчыкам тут выступае Шаркаўшчынская ПМС — яе работнікі і тэхніка і задзейнічаны ў асноўным на рэканструкцыі.

Ад старога будынка фермы застаўся толькі каркас, новай цэглай былі выкладзены тарцы, перакрыты па-новаму дах, залітая бетонам падлога ўнутры. Пачалі рыхтаваць пляцоўкі для будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка і даільнай залы, якія будуць размешчаны па баках былой фермы.

Рэканструяваны будынак старой фермы практычна гатовы, у ім будзе адзін з кароўнікаў. Пачыналася закладка падмурка пад даільную залу, якая размесціцца злева. Справа будзе пабудаваны яшчэ адзін кароўнік. Запланавана будаўніцтва двух гнаясховішчаў, сянажных траншэй, бурэнне свідравіны і правядзенне каналізацыі, будуць заасфальтаваны пад’езды, добраўпарадкавана тэрыторыя. Такім чынам, усё будзе зроблена згодна з сучаснымі патрабаваннямі. Закончыць усе работы плануецца ў 2013 годзе.

         Андрэй БУРЭЦ