Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29 октября 2012
29 кастрычніка, Шаркаўшчына /Уласн.інф./. 28 кастрычніка ў раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю ўтварэння службы аховы Рэспублікі Беларусь.
29 кастрычніка, Шаркаўшчына /Уласн.інф./. 28 кастрычніка ў раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю ўтварэння службы аховы Рэспублікі Беларусь. Са словамі падзякі і віншаваннямі ад імя Шаркаўшчынскага райвыканкама выступіў Макаранка М.А., а таксама ўдзельнікі святочнага канцэрта.
У сакавіку 1989 года з’явілася аддзяленне пазаведамаснай аховы пры Шаркаўшчынскім РАУС. 28 лютага 2004 года яно было перайменавана ў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час — гэта надзейная, забяспечаная службовым аўтатранспартам і сучаснымі сродкамі сувязі арганізацыя, якая ажыццяўляе ахову даверанай маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб і прымае актыўны ўдзел у ахове грамадскага правапарадку на вуліцах гарадскога пасёлка. З 2004 года службу аховы нашага раёна ўзначальвае Васілій Васільевіч Марозаў. Супрацоўнікі аддзялення забяспечваюць ахову 118 аб’ектаў і 109 кватэр грамадзян. У сувязі з павелічэннем колькасці ахоўваемых аб’ектаў у пачатку кастрычніка аддзяленне папоўнілася новым узводам міліцыі, камандзірам якога прызначаны Аляксандр Мікалаевіч Арэшкаў.
На сённяшні дзень у калектыве працуюць звыш 50 чалавек, у тым ліку 21 супрацоўнік міліцыі, 22 работнікі вартавой аховы, 5 дзяжурных пульта кіравання, 6 электраманцёраў. У ліку лепшых кіраўніцтва адзначае многіх прадстаўнікоў службы аховы. Асаблівых слоў удзячнасці за сваю працу заслугоўваюць самыя вопытныя супрацоўнікі калектыву: паставы міліцыянер Аляксандр Міхайлавіч Арэхаў, які звыш 30 гадоў працуе ў арганізацыі, старшы інспектар групы рэжыму сакрэтнай дзейнасці Тамара Уладзіміраўна Цыбулька, электраманцёр Валерый Міхайлавіч Булан, вадзіцель службовага транспарта Валерый Георгіевіч Шымуковіч. З першых дзён існавання Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы на пасадзе дзяжурных пультавога кіравання працуюць Любоў Міхайлаўна Стрыленка, Наталля Леанідаўна Бацвінёнак, Аляксандра Міхайлаўна Бакуневіч. Заўсёды аператыўна і прафесійна выконваюць свае службовыя абавязкі міліцыянеры-вадзіцелі Мікалай Антонавіч Лось і Віктар Іосіфавіч Ананіч, міліцыянер-кінолаг Юрый Іванавіч Федуковіч, паставы міліцыянер Андрэй Вячаслававіч Касцюкевіч, спецыяліст па кадрах Сяргей Часлававіч Вайцяховіч і галоўны бухгалтар Ларыса Анатольеўна Лук’янская. Сярод лепшых работнікаў вартавога саставу кіраўніцтва адзначае Каліну Севяр’янавіча Лутохіна, Ігара Дзмітрыевіча Пятрова, Віктара Іосіфавіча Шпака.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ