predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

21 сентября 2012

Шаркаўшчынскія рэсаўцы сталі пераможцамі абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі»

21 сентября, Шарковщина /Соб.инф./. У пачатку верасня ў Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы аператыўна-дыспетчарскага персаналу электрычных сетак на званне «Лепшы па прафесіі».

21 сентября, Шарковщина /Соб.инф./. У пачатку верасня ў Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы аператыўна-дыспетчарскага персаналу электрычных сетак на званне «Лепшы па прафесіі». Удзельнічалі 4 каманды ад чатырох філіялаў РУП «Віцебскэнерга»: Полацкага, Аршанскага, Віцебскага і Глыбоцкага. Глыбоцкі філіял электрасетак прадстаўлялі трое шаркаўчан і глыбачанін. Спецыялісты Шаркаўшчынскага РЭС электраманцёры аператыўна-выязной брыгады Іван Цітовіч і Дзмітрый Латышонак, дыспетчар раённай дыспетчарскай службы Леанід Грыгаровіч паказалі найлепшыя вынікі на аналагічных спаборніцтвах унутры філіяла. Пасля месячнай трэніроўкі і падрыхтоўкі накіраваліся ў Віцебск, калі не з думкамі пра перамогу, то абавязкова пра 2-е ці 3-е месца. Каманды павінны былі прайсці 9 этапаў, дзе патрэбна было паказаць як тэарэтычныя веды ў аўдыторыях, так і практычныя навыкі на палігоне. Найбольш першых месцаў на этапах аказалася ў нашай каманды, яна і адсвяткавала перамогу.

 — Хлопцы і сапраўды адпрацавалі найлепшым чынам, — пацвярджае начальнік раённай дыспетчарскай службы Леанід Іванавіч Шпец, які адказваў за падрыхтоўку спецыялістаў да конкурсу. — Можна было іх працу на палігоне нават для фільма здымаць, каб потым паказваць у вучэбных мэтах.
Трэба сказаць і пра яшчэ прыемную падзею: перад спаборніцтвамі Шаркаўшчынскаму РЭС выдзелілі новую «Газель». На ёй каманда і ездзіла ў Віцебск, яна ўжо выкарыстоўваецца для аператыўных выездаў. Цяпер пасля перамогі ў конкурсе можна сказаць, што спадзяванні кіраўніцтва апраўдалі і новую машыну, сапраўды, заслужылі.

          Андрэй БУРЭЦ