predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

8 октября 2012

Штаб па рэканструкцыі і будаўніцтву малочнатаварных ферм у Шаркаўшчынскім раёне

8 кастрычніка /Уласн.інф./. У суботу, 6 кастрычніка, па ініцыятыве старшыні райвыканкама М. В. Морхата адбыўся выязны штаб па рэканструкцыі і будаўніцтву ферм. Нарада распачалася ў малой зале Дома Саветаў.

8 кастрычніка /Уласн.інф./. У суботу, 6 кастрычніка, па ініцыятыве старшыні райвыканкама М. В. Морхата адбыўся выязны штаб па рэканструкцыі і будаўніцтву ферм. Нарада распачалася ў малой зале Дома Саветаў. На яе былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама служб райвыканкама, якія задзейнічаны ў названай сферы. Былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў гаспадарак, дзе вядуцца будаўнічыя работы. Пра іх ход расказалі дырэктары ААТ “Княж” В. У. Крыўка, ААТ “Ельня” М. М. Якімовіч, ААТ “Жвіранка” А. П. Пальчэх, в. а. дырэктара ААТ “Юдыцына” У. М. Віршута, намеснік дырэктара ААТ “Агратэхсэрвіс” С. І. Чапроўскі.

Старшыня райвыканкама падрабязна разгледзеў ход спраў на кожным аб’екце. М. В. Морхат выказаў шмат заўваг кіраўнікам. Былі агучаны ўсе прычыны, па якіх работы вядуцца з прамаруджваннем. М. В. Морхат паставіў канкрэтныя задачы адказным асобам сельгаспрадпрыемстваў, а таксама тым арганізацыям, якія задзейнічаны ў рэканструкцыі і будаўніцтве — ПМК-68 (А. Ф. Хліманкоў), ДРБУ-131 (В. В. Багінскі), РЭС (В. А. Шарыпа), ПМС (А. С. Дзіковіч).

Канкрэтная размова вялася непасрэдна на аб’екце — будоўлі МТФ у Каўшэлева, куды накіраваліся ўдзельнікі штаба. Аляксандр БАРЫЛА