Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 мая 2012
6.05.21012г. на базе Германавіцкага ЦК і НТ адбыўся другі тур фальклорнага свята «Старому не забыцца – маладому навучыцца» пад назвай «Вясна-вясняначка – ясна панначка».
Удзел прынялі ўсе фальклорныя калектывы раёна, такіх у раёне налічваецца 7 (каля 50 чалавек, з іх 23 – дзеці)
Асноўнай тэматыкай другога тура былі святы і абрады веснавога каляндарнага цыкла.
Насычана , тэатралізавана , з прыгатаваннямі абрадавых страў і гульняў, воку гледача былі прадстаўлены наступныя абрады: “Камаедзіца” (Радзюкоўскі СДК), “Гуканне вясны” (Германавіцкі ЦК і НТ), “Вялікдзень” (Кубелеўшчынскі СК), “Вербная” ( Пашкоўскі СДК) г. д. З фальклорнымі чытаннямі, песнямі і танцамі ўдала выступілі калектывы Буяўшчынскага ДНТ, Лужкаўскага СДК і Каўшэлеўскага ДФ. Свята прайшло вельмі насычана і цікава. Былі раскрыты асноўныя тэмы, якія некаму навеялі ўспамін пра маладосць, некаму добры настрой, а некаму і новыя веды.
|
|
|
|