predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

15 октября 2012

Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Морхат М.В. сустрэўся з калектывам міліцыі

15 октября, Шарковщина /Соб.инф./. 15 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім РАУС адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Мечыслава Віктаравіча Морхата з калектывам міліцыі.

15 октября, Шарковщина /Соб.инф./. 15 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім РАУС адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Мечыслава Віктаравіча Морхата з калектывам міліцыі. Кіраўнік раёна даў ацэнку рабоце вартавых правапарадку. Мечыслаў Віктаравіч адзначыў станоўчыя зрухі па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года. Было ўказана на недахопы, акрэслены накірункі працы, якім трэба ўдзяліць больш увагі.

Падчас сустрэчы адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў міліцыі за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў у перыяд правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначаны начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Пётр Антонавіч Пачкоўскі. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена начальніку аддзялення крымінальнага вышуку Уладзіміру Валер’евічу Катовічу і старшаму ўчастковаму інспектару аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Юрыю Часлававічу Казарыну. Дарэчы, У. В. Катовіч адзначаны Ганаровай граматай МУС у сувязі з прафесійным святам — Днём крымінальнага вышуку.Начальнік РАУС Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў уручыў Грамату УУС Віцебскага аблвыканкама старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Васілію Вандалінавічу Згірскаму.


         Аляксандр БАРЫЛА