Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 мая 2012
20 мая у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў г.п. Шаркаўшчына адбылася ўрачыстая імша, прысвечаная 30-й гадавіне Святарскіх пасвячэнняў і 20-й гадавіне пастарскага служэння на Беларусі ксяндза Кшыштафа Сілкоўскага.
За час служэння ў Шаркаўшчыне Кшыштафам Сілкоўскім вельмі многае зроблена для мясцовых вернікаў: пабудаваны новы касцёл, наладжана безупыннае добраўпарадкаванне прыкасцёльнай тэрыторыі, вядзецца навучанне дзяцей і моладзі ў нядзельнай школе, створаны хор, арганізуюцца штогадовыя пілігрымкі ў святыя мясціны.
Пасля набажэнства вернікі павіншавалі ксяндза з яго юбілейнымі святамі. Ад імя Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камімтэта віншаванні выказаў яго старшыня М.В. Морхат.
.