Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 октября 2012
25 октября, Шарковщина /Соб.инф./. Традыцыйна кожную суботу ў Шаркаўшчыне праходзяць восеньскія кірмашы, на якіх шаркаўчане могуць запасціся сельскагаспадарчай прадукцыяй на зіму і ўвогуле зрабіць неабходныя пакупкі.
25 октября, Шарковщина /Соб.инф./. Традыцыйна кожную суботу ў Шаркаўшчыне праходзяць восеньскія кірмашы, на якіх шаркаўчане могуць запасціся сельскагаспадарчай прадукцыяй на зіму і ўвогуле зрабіць неабходныя пакупкі. Заўсёды актыўна ўдзельнічае ў кірмашы райспажыўтаварыства. Яно прапаноўвае ўвесь спектр тавараў. Продаж вядуць палаткі прадуктовых магазінаў, магазіна гаспадарчых тавараў, аддзела нарыхтовак, грамадскага харчавання. Прадаюцца свежыя хлеб і выпечка аддзела прымысловасці, мяса, гародніна, садавіна. Пры гэтым задача стаіць не толькі выйсці з таварам на вуліцу, а прыгожа, па-мастацку аформіць сваё гандлёвае месца. У гарадскім пасёлку запланавана правесці яшчэ некалькі такіх кірмашоў. Наступны адбудзецца ў суботу, 27 кастрычніка. Так што не позна завітаць на кірмаш і зрабіць неабходныя пакупкі.
Андрэй БУРЭЦ