Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 сентября 2012
Штогод у раёне праводзіцца конкурс «Маладзёжнае падвор’е». Удзельнічаюць у ім маладыя сем’і, якія могуць пахваліцца згодай і ладам у сям’і, гаспадарлівасцю на ўласным падворку, поспехамі на працоўным месцы. У кожнай арганізацыі спачатку праводзіцца свой этап, на якім адбіраюцца лепшыя ўжо для ўдзелу на раённым узроўні. Пра пераможцаў у ААТ «Агратэхсэрвіс» расказала спецыяліст па справах моладзі Людміла Рагачэўская.

— У нас удзельнічала 10 маладых сямей. У ходзе конкурсу журы наведала іх падворкі, каб вызначыць лепшых. Усе яны вызначаюцца гаспадарлівасцю, але найбольш нам спадабаласа ў Аляксандра і Ясі Краснікавых (3-е месца), Сяргея і Анжэлы Невярковічаў (2-е месца) і Леаніда і Людміла Сухоўскіх, якія і сталі нашымі пераможцамі. Жывуць яны ў Наваселлі, Леанід працуе галоўным інжынерам-энергетыкам у ААТ «Агратэхсэрвіс», Людміла — настаўнікам-харэографам у школе мастацтваў. У іх расце маленькі сын Данііл. Іх падворак не толькі прыгожы, але і багаты на разнастайную свойскую жывёлы: гусі, куры, трусы, свінні і нават бык. Леанід і Людміла не лянуюцца і паспяваюць спраўляцца з усімі клопатамі жыцця ў вёсцы.
Андрэй БУРЭЦ