predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Аб бяспецы па ўсіх напрамках

25 апреля 2026

Аб бяспецы па ўсіх напрамках

З мэтай папярэджання пажараў у жылым сектары і аператыўнага рэагавання на ўстаноўленыя факты небяспечных умоў пражывання работнікамі Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены прафілактычныя мерапрыемствы на тэрыторыі раёна.

У ходзе абследавання домаўладанняў прадстаўнікі МНС указалі жыхарам парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, растлумачылі асноўныя патрабаванні эксплуатацыі пячнога ацяплення і бытавых электрапрыбораў, праінфармавалі аб неабходных мерах па правядзенню жылля ў пажарабяспечны стан. Ратавальнікі падрабязна расказалі грамадзянам аб пажарнай статыстыцы раёна, а таксама звярнулі ўвагу на эфектыўнасць работы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і прывялі прыклады, калі АПА дапамог пазбегнуць трагедыі.

- Каб ахаваць свой дом ад пажару трэба прыкласці не так шмат намаганняў. Вам, у першую чаргу, нельга дапушчаць курэнне ў пасцелі, а тым больш у стане алкагольнага ап'янення і выконваць асцярожнасць пры выкарыстанні агню. Калі сыходзьце з дому, не пакідайце ўключанымі ў электрычную сетку электрапрыборы, пабяліце печ і набудзьце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, - растлумачылі спецыялісты службы выратавання.

Ратавальнікі чарговы раз нагадалі грамадзянам аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, прыводзілі трагічныя прыклады пажараў з гэтай прычыны, уручалі памяткі і папярэджвалі аб мерах адказнасці.

Жаданне пазнаваць свет падштурхоўвае маленькіх дзяцей да рэальных небяспек. Заняткі, накіраванныя на фарміраванне навыкаў паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях, з’яўляецца важным складальнікам правілактычнай работы ратавальнікаў.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю райннага аддзела по надзвычайных сітуацыях наведала дзіцячыя сады раёна, а таксама Більдюжскую сярэднюю школу і правяла пазнавальныя заняткі для дзяцей.

Інспектар раскрыла сакрэты бяспекі: рассказала, як трэба сябе паводзіць, каб не трапіць у бяду, заклікала дзяцей быць уважлівымі і асцярожнымі, не гуляць з запалкамі і іншымі небяспечнымі прдметамі, а таксма нагадала аб правілах паводзін на вадаёмах, і вядома, дома.

Падчас інтэрактыўнай гульні малыя ўзгадалі нумары службаў экстранага рэагавання, а таксама на практыцы патрэніраваліся тэлефанаваць ратавальнікам у выпадку надзвычайнай сітуацыі, прапрацавалі алгарытм дзеянняў у розных небяспечных сітуацыях.

Хлапчукі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, за што спецыяліст уручыла ім маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.