predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Пад пільнай увагай – дзеці!

15 декабря 2023

Пад пільнай увагай – дзеці!

У бягучым годзе на пажарах у рэспубліцы загінула 7 непаўналетніх. Кожная лічба статыстыкі – трагедыя, якая абарвала дзіцячае жыццё. 

У бягучым годзе на пажарах у рэспубліцы загінула 7 непаўналетніх. Кожная лічба статыстыкі – трагедыя, якая абарвала дзіцячае жыццё. Ратавальнікі заклікаюць дарослых навучаць падрастаючае пакаленне дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і паклапаціцца аб тым, кад дзеці ні на імгненне не заставаліся без нагляду.

Навучыць дзятву бяспекі – адна з прыярытэтных задач, якая стаіць і перад ратавальнікамі. Спецыяліст сектара прапаганды Святлана Райчонак наведала дзіцячыя сады № 1,4, 5 гарадскога пасёлка.

Работнік МНС нагадала дзецям нумары службаў экстранага рэагавання.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі і адказвалі на ўсе пытанні.

–  Падчас пажару ні ў якім разе нельга хавацца, таму што дым вельмі небяспечны і зможа ўсюды нас знайсці, –  распаядала прадстаўнік МНС. Трэба хутка выходзіць на вуліцу. Рот і нос абараняем мокрай анучкай і прыгінаемся да падлогі. Адразу трэба расказаць пра тое, што здарылася  дарослым.

Спецыяліст сектара прапаганды правяла з выхаванцамі дзіцячых садоў конкурсы і віктарыны, дзеці з задавальненнем разгадалі загадкі. Акрамя добрага настрою, на памяць аб праведзеных мерапрыемствах у хлопчыкаў і дзяўчынак засталіся яркія размалёўкі і буклеты ад МНС.