Распараджэннем першага намесніка старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ад 21 лістапада 2023 г. № 188 р «Аб арганізацыі пераднавагодняга гандлю» суб'ектам гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва незалежна ад арганізацыйна-прававой формы неабходна забяспечыць да 1 снежня 2023 года святочнае афармленне сваіх аб'ектаў, таксама з 1 снежня праводзіць рэкламныя акцыі з прадастаўленнем скідак на тавары і паслугі, распродажы па зніжаных коштах і іншыя мерапрыемствы.
З 16 снежня 2023 года па 6 студзеня 2024 года на тэрыторыі рынку УП «Полацкая ўніверсальная база» ў г.п. Шаркаўшчына будуць праводзіцца па суботах святочныя кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам арганізацый прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання.