Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Улада / Раённы Савет дэпутатаў

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы Савет дэпутатаў
г.п. Шаркаўшчына, 211921, вул. Камсамольская, 15

Адрас электроннай пошты: raisovet.shark@yandex.by

Старшыня раённага Савета дэпутатаў -
Шпец Уладзімір Серафімавіч,
тэл. 8-02154 4 14 42

Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт. 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь":

узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
прызначае на пасаду і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
арганізоўвае працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства;
уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб дзейнасці Прэзідыума Савета.

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян
старшынёй Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

1 і 3 серада месяца - з 8-00 да 14-00

Галоўны спецыяліст апарата раённага Савета дэпутатаў -
Магаліцкая Дзіна Мікалаеўна
тэл. 8-02154 4 14 46