Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by

ЗАГС

АДДЗЕЛ ЗАПІСУ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ ШАРКАЎШЧЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

паштовы адрас:
211921, Віцебская вобласць, г.п. Шаркаўшчына, вул. Энгельса, 2
тэл. (02154) 4 15 87

Рэжым работы
аўторак, серада, чацвер, пятніца – з 8-00 да 17-00,
перапынак - з 13-00 да 14-00,
субота - з 9-00 да 18-00, перапынак - з 13-00 да 14-00.
Выхадныя дні – нядзеля, панядзелак

Графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

аўторак, серада, чацвер, пятніца – з 8-00 да 17-00,
перапынак - з 13-00 да 14-00,
субота - з 9-00 да 18-00, перапынак - з 13-00 да 14-00.
Выхадныя дні – нядзеля, панядзелак
Папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца начальнікам аддзела загса Каланда М.К. па тэлефоне 8(02154) 4 15 87, або пры асабістым звароце ў кабінеце № 2.
Таксама ў аддзеле загса ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце

Структура аддзела загса


Назва пасады

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку

Кантактны тэлефон

начальнік

Каланда Марына Крыштофаўна

4 15 87, кабінет № 2

 

Дзень і час асабістага прыёму начальнікам аддзела загса Шаркаўшчынскага райвыканкама Каланда Марынай Крыштофаўнай - cерада, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 кабінет № 2

Звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб разглядаюцца ў аддзеле загса ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».
У аддзеле загса ажыццяўляецца папярэдні запіс грамадзян на рэгістрацыю заключэння шлюбу па тэлефоне 8(02154) 4 15 87, або пры асабістым звароце
Азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на канкрэтныя даты можна ў кабінеце начальніка аддзела загса, або па тэлефоне 4 15 87.
Адміністрацыйныя рашэнні аддзела загса магчыма абскардзіць у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама (210015, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18).
Абскарджанне адміністрацыйных рашэнняў органаў загса, звязаных з адмовай ва ўнясенні змяненняў, выпраўленняў, дапаўненняў у запісы актаў грамадзянскага стану праводзіцца ў судовым парадку.

Тэлефон даверу (гарачай лініі) 8(02154) 4 15 87
Аддзел загса працуе па заяўным прынцыпу «адно акно»

Аддзел загса з'яўляецца структурным падраздзяленнем Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Шаркаўшчынскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзелам загса на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. № 200

5.1. Рэгістрацыя нараджэння
5.2. Рэгістрацыя заключэння шлюбу
5.3. Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства
5.4. Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства
5.5. Рэгістрацыя смерці
5.6. Рэгістрацыя скасавання шлюбу  па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.
5.61 Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі,  якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і)
5.7. Рэгістрацыя ўсынаўлення
5.8. Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку
5.9. Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану
5.10. Унясенне змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану
5.11. Аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану
5.12. Ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану
5.13. Выдача даведак аб нараджэнні, аб смерці
5.14. Выдача даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісы акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану

У аддзеле загса ажыццяўляецца папярэдні запіс грамадзян на рэгістрацыю заключэння шлюбу па тэлефоне 8(02154) 4 15 87, або пры асабістым звароце.

Задачы і функцыі аддзела ЗАГС

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Легалізацыя