У сувязі з апублікаваннем Нацыянальным статыстычным камітэтам індэкса спажывецкіх цэн за жнівень 2022 г. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны інфармуе аб парадку індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва, устаноўленых ад базавай велічыні.
Паколькі індэкс спажывецкіх коштаў за жнівень 2022 г. да сакавіка 2022 г. (месяца індэксацыі грашовых даходаў фізічных асоб, устаноўленых ад базавай велічыні) не перавысіў пяціпрацэнтны парог і склаў 104,0%, для індэксацыі вышэйназваных даходаў захоўваецца індэкс 107,7% (сакавік 2022 г. да студзеня 2022 г.)
Такім чынам, за жнівень 2022 г. на 7,7 % індэксуюцца наступныя віды грашовых даходаў фізічных асоб, устаноўленыя ад базавай велічыні, якія выплачваюцца з бюджэтных крыніц і не носяць аднаразовага характару:
дапамогі па беспрацоўі;
стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта.
У сувязі з тым, што нарматыў індэксацыі ўсталяваны ў памеры 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзейнiчаючага на момант індэксацыі (328 рублёў 50 капеек), то сума індэксацыі складзе:
для даходаў вышэйназванага нарматыву – 25 рублёў 29 капеек;
для даходаў ніжэй за названы нарматыў – 7,7 % ад іх фактычнага значэння.
Дадаткова інфармуем, што памер месячнай мінімальнай заработнай платы за жнівень 2022 г. складае 482 рублі 29 капеек.