Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Аб кампенсацыях за шкодныя ўмовы працы

16.03.2022

З 1 студзеня 2009 года ў рэспубліцы ўведзена сістэма прафесійнага пенсійнага страхавання, сутнасць якой заключаецца ў фарміраванні ў работнікаў, занятых на работах у асаблівых умовах працы, права на прафесійныя пенсіі. Прафесійная пенсія выплачваецца работніку пры наяўнасці ў яго неабходнага прафесійнага стажу - перыяду працы ў асаблівых умовах працы, на працягу якога за яго працадаўцам рабілася выплата ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Законам аб прафесійным пенсійным страхаванні прадугледжана два віды прафесійных пенсій: да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - датэрміновая прафесійная пенсія і пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - дадатковая прафесійная пенсія. Крыніцай выплаты абедзвюх пенсій з'яўляюцца назапашаныя на прафесійнай часткі асабовага рахунку работніка пенсійныя зберажэнні і даходы ад іх размяшчэння. Фарміраванне і вядзенне прафесійнай часткі асабовага рахунку ажыццяўляе фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на падставе перыядаў, за якія наймальнік зрабіў выплату ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Выплату прафесійных пенсій таксама ажыццяўляе фонд сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы жыхарства або фактычнага пражывання грамадзяніна.

Аднак, работнікам, у якіх стаж работы да 1 студзеня 2009 года склаў менш за палову ад патрабаванага для прызначэння пенсіі па ўзросце за працу з асобымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў, прадугледжанымі артыкуламі 12, 13, 15, 47-49, 49-2 Закона аб пенсійным забеспячэнні, заканадаўствам прадугледжана права выбару замест фарміравання прафесійнага стажу і атрымання вышэйзгаданых пенсій, атрымліваць штомесяц даплату да заработнай платы ў памеры не менш за суму ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне, якая належыць да выплаты ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Памер узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ўстаноўлены асобна для кожнай катэгорыі работнікаў у залежнасці ад складанасці і напружанасці працоўнага працэсу, і складае пэўны працэнт ад налічанай штомесячнай заработнай платы (ад 9 да 4 працэнтаў).

Так, напрыклад, для работнікаў, занятых поўны працоўны дзень на работах са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы (па Спісе №2) памер узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне складае - 6 працэнтаў ад налічанай заработнай платы за месяц; для педагагічных і медыцынскіх работнікаў - гэта 4 працэнты.

Для атрымання штомесячнай даплаты замест прафесійнага пенсійнага страхавання неабходна звярнуцца да наймальніка з адпаведнай заявай.

Рашэнне аб атрыманні або неатрыманні работнікам штомесячнай даплаты замест прафесійнага пенсійнага страхавання прымае наймальнік на падставе дакументаў аб прафесійным (спецыяльным) стажы працы ў асаблівых умовах працы, якi маецца (або адсутнiчае) у работніка да ўступлення ў сілу Закона аб прафесійным пенсійным страхаванні - да 1 студзеня 2009 года.

Старэйшы інспектар Шаркаўшчынскага раённага
сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
Пяцько С.І.