Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Аб конкурсе «Пазнай Беларусь»

11.10.2021

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь інфармуе аб правядзенні XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» (далей - конкурс).


Конкурс праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна
з Нацыянальным агенцтвам па турызме і закліканы садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь, кансалідаваць намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых
у індустрыі турызму для стварэння іміджу Беларусі як краіны, спрыяльнай для турызму, а таксама заахвочваць дасягненнi турыстычнай індустрыі.

У конкурс уключана 13 намінацый:

«Я пазнаю Беларусь» (e-mail: discoveryourbelarus1@ gmail.com);

«Экскурсавод года» (e-mail: discoveryourbelarus2@ gmail.com);

«Турыстычная кампанія года» (e-mail: discoveryourbelarus3@gmail.com);

«Сродак размяшчэння года» (e-mail: discoveryourbelarus4@gmail.com);

«Санаторый года» (e-mail: discoveryourbelarus5@gmail.com);

«Аграэкасядзіба года» (e-mail: discoveryourbelarus6@gmail.com);

«Матэрыял года»  (e-mail: discoveryourbelarus7@gmail.com);

«Музей года» ( e-mail: discoveryourbelarus8@gmail.com);

«Праект экалагічнага турызму года» (e-mail: discoveryourbelarus9@gmail.com);

«Лепшы аб'ект прамысловага турызму» (e-mail: discoveryourbelarus10@gmail.com);

«Лепшы віртуальны праект» (e-mail: discoveryourbelarus11@gmail.com);

«Лепшае мерапрыемства падзейнага турызму»

(e-mail: discoveryourbelarus12@gmail .com);

«Мой родны кут» ( e-mail: discoveryourbelarus13@gmail.com).

  Палажэнне пра конкурс і формы заявак размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме: www.belarustourism.by.

Просім аказаць садзейнічанне ў інфармаванні патэнцыйных удзельнікаў конкурсу і прадстаўленні цэнтралізавана ўпраўленнямі спорту і турызму аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама на названыя e-mail
4-5 заявак у кожнай намінацыі на ўдзел ад рэгіёнаў і г.Мінска.

Тэрмін падачы запоўненых заявак - да 5 лістапада 2021 г.

Каардынатарам конкурсу з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме».

Кантактная асоба: Ліхімовіч Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара - начальнік аддзела маркетынгу (8017 203-92-98, e-mail: info@belarustourism.by).