Асноўным дакументам, які рэгулюе прававыя адносіны ў галіне абароны правоў спажыўцоў, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З. Дзеянне дадзенага Закона распаўсюджваецца на адносіны паміж спажыўцамі і вытворцамі, прадаўцамі, пастаўшчыкамі, прадстаўнікамі, выканаўцамі, рамонтнымі арганізацыямі, якія ўзнікаюць з дагавораў рознічнай куплі-продажу, падраду, арэнды, страхавання, захоўвання, энергазабеспячэння, камісіі, перавозкі пасажыра, перавозкі грузу, платнага аказання паслуг і іншых падобных дагавораў.
Пытанні абароны правоў спажыўцоў таксама рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.
У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўныя органы ажыццяўляюць абарону правоў спажыўцоў у межах сваёй кампетэнцыі. Каардынацыю дзейнасці ў дадзенай вобласці ажыццяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
У межах вобласці дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі па абароне правоў спажыўцоў абласнога, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.
Упаўнаважанымі на пастаяннай аснове аказваецца кансультатыўная дапамога з мэтай павышэння адукаванасцi спажыўцоў, арганізоўваюцца выступленні ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, на тэлебачанні і радыё, забяспечваецца размяшчэнне адпаведнай інфармацыі на стэндах і афіцыйных сайтах і г.д.
Акрамя таго, упаўнаважанымі па абароне правоў спажыўцоў разглядаюцца звароты грамадзян, праводзяцца праверкі (маніторынгі) выканання заканадаўства, выдаюцца рэкамендацыі і прадпісанні аб устараненні парушэнняў, аказваецца дапамога ў складанні іскавых заяў у суд.
У мэтах павышэння прафесійнага ўзроўню ўпаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў штогод прымаюць удзел у семінарах, якія праводзяцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, упаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аказваецца кансультатыўная і арганізацыйная дапамога пры разглядзе імі канкрэтных зваротаў грамадзян.
У Шаркаўшчынскім раёне дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляюцца ўпаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна; каардынацыя дзейнасці ўскладзена на аддзел эканомікі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
Упаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна - эканаміст аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта Касевіч Дзіна Аляксандраўна, каб. 76, тэл. 6 40 35.
Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00;
перапынак з 13.00 да 14.00, выходныя дні: субота, нядзеля.