Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Аб удзеле ў анлайн-перамовах

18.08.2023

У мэтах уцягвання малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь дае пляцоўку для прамых перамоў патэнцыйных пастаўшчыкоў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
з буйнымі прадпрыемствамі
рэспублікі аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, рэкамендуемай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

24 жніўня 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна - кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры», філіял «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», РУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Барысаўскі ДАК», ААТ «Івацэвічдрэў» - кіруючая кампанія дрэваапрацоўчага холдынгу «BYSPAN», падведамаснымі канцэрну «Беллеспаперапрам» Рэспублікі Беларусь. Тэрмін прыёму заявак: да 23 жніўня 2023 года.

Інфармацыя аб аб'ёмах імпартных закупак камплектуючых вырабаў і матэрыялаў для вытворчасці прадукцыі арганізацыямі сістэмы канцэрна «Беллеспаперапрам», якія прапануюцца для засваення ў Рэспубліцы Беларусь, прадастаўляецца па запыце пры запаўненні заяўкі на сайце belarp.by (https://belarp.by/ru/subcontractation) на правядзенне перамоў. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная.